Урок гісторыі для навучэнцаў сярэдняй школы №2 г. Гомеля імя Г.М.Склязьнёва ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці

21 лютага 2022 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці” ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшоў урок гісторыі для навучэнцаў 7 “Г” класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Гомеля імя Г.М. Склязьнёва» на тэму: «1941-1945… через года, через века – помните».

Школьнікаў сустракаў дырэктар архіва А.М.Сушчэвіч, які распавёў пра важную ролю дзяржаўнай сімволікі, а таксама пра паважлівыя адносіны да сімвалаў дзяржаўнай улады – сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. «Толькі чалавек, які ведае і паважае дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны, можа быць сапраўдным патрыётам», – адзначыў дырэктар архіва.

Навучэнцы азнаёміліся з выставай па вышэйзгаданай тэме, падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць злачынную палітыку нацыстаў у гады нямецкай акупацыі Гомельшчыны.

Акрамя таго, у рамках дадзенага мерапрыемства школьнікам была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны пазнаёміліся з асноўнымі этапамі працы архіва, даведаліся пра склад дакументаў, якія ў ім захоўваюцца, азнаёміліся з рэжымамі захоўвання дакументаў, а таксама з метадамі пераводу дакументаў у электронны фармат.