З 15 лютага 2022 года на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна праходзяць урокі мужнасці для навучэнцаў школ г. Мазыра па тэматычнай выставе “Наша памяць і боль”, прысвечанай Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
З 15 лютага 2022 года на базе Мазырскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. А.С. Пушкіна праходзяць урокі мужнасці для навучэнцаў школ г. Мазыра па тэматычнай выставе “Наша памяць і боль”, прысвечанай Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, з выкарыстаннем архіўных дакументаў з калекцыі дакументаў асабістага паходжання: успамінаў воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія праходзілі службу ў Афганістане ў 1981-1987 гг. Мэта выстаўкі: пашырыць веды вучняў аб вайне ў Афганістане, аб героях-афганцах Мазыршчыны, сфарміраваць у дзяцей уяўленне аб абавязку, гонару, адказнасці, маральнасці, пачуцці павагі да ўдзельнікаў ваенных падзей і пашырыць іх веды аб вайне ў Афганістане і героях. Выстава працягнецца да 20 лютага 2022 года.
- Фрагмент выставы “Наша памяць і боль”
- Фрагмент выставы “Наша памяць і боль”
- Навучэнцы 11 «Б» класа СШ № 5 г. Мазыра (класны кіраўнік – Талмачова Таццяна Аляксандраўна) наведалі выставу і азнаёміліся з успамінамі старшыны запасу Адзінцова Аляксандра Васільевіча і гвардыі малодшага лейтэнанта Бабера Сяргея Мікалаевіча аб службе у абмежаваным кантынгенце Савецкіх войскаў у Аўганістане