26 студзеня 2022 года Ігарам Анатольевічам Пратасевічам было перададзена на бязвыплатнай аснове ў фонды ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» 37 фотаздымкаў з сямейнага архіва, звязаных з жыццём і дзейнасцю яго дзядулі Вячаслава Сцяпанавіча Пратасевіча – народнага народа.
26 студзеня 2022 года Ігарам Анатольевічам Пратасевічам было перададзена на бязвыплатнай аснове ў фонды ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» 37 фотаздымкаў з сямейнага архіва, звязаных з жыццём і дзейнасцю яго дзядулі Вячаслава Сцяпанавіча Пратасевіча – ураджэнца в. Роспы Капыльскага раёна, беларускага народнага майстра музычных інструментаў, выканаўцы народных мелодый на дудцы, скрыпцы, жалейках іх саломкі, кмена, чароту, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай самадзейнай мастацкай творчасці працоўных.
Падчас перадачы фотаздымкаў адміністрацыяй БДАКФФД у асобе намесніка дырэктара Алены Міронаўны Грыневіч з архіўных фондаў Ігару Анатольевічу Пратасевічу былі ўручаны два фотадакументы, якія захавалі яго славутага дзядулю, фрагмент дакументальнага фільма «Лявоніха – душа ласва1 якім В.С.Пратасевіч іграе на дудцы і на музычным інструменце з дзвюх саломак, фонадакумент – беларуская народная песня “Ці ўсе лугі пакошаны” ў выкананне В.С.Пратасевіча з цыкла “Фальклор”, анталогія беларускай народнай песні.
Падчас перадачы дакументаў прысутнічалі работнікі БДАКФФД і студэнты зводнага атрада “Розныя разам” Інстытута псіхалогіі і Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ ім. М.Танка, удзельнікі 57-га Зорнага паходу па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.
- І.А.Пратасевіч падчас перадачы дакументаў з сямейнага архіва ў фонды БДАКФФД
- Намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч падчас перадачы І.А.Пратасевічам дакументаў з сямейнага архіва ў фонды БДАКФФД
- Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.С.Хачатран падчас перадачы І.А.Пратасевічам дакументаў з сямейнага архіва ў фонды БДАКФФД
- Намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч і І.А.Пратасевіч пасля перадачы дакументаў з сямейнага архіва ў фонды БДАКФФД