Беларускія архівісты прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”

23 снежня 2021 года першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўская, дырэктар дзяржаўнай установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Ю.Э.Празаровіч і намеснік дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Грыневіч у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Смалявіцкага раёна”, выхаванцам якой былі ўручаны навагоднія падарункі.