XXVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве: лічбавая трансфармацыя ў інтарэсах чалавека, грамадства, дзяржавы”
28 кастрычніка 2021 г. пачала работу XXVIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дакументацыя ў інфармацыйным грамадстве: лічбавая трансфармацыя ў інтарэсах чалавека, грамадства, дзяржавы”.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Еўра-Азіяцкае рэгіянальнае аддзяленне Міжнароднага савета архіваў (ЕЎРАЗІКА), Федэральнае архіўнае агенцтва, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (УНДІДАС), Расійскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт, Галоўнае архіўнае ўпраўленне горада Масквы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні ЕЎРАЗІКІ В.І.Кураш.
У сваім выступленні В.І.Кураш павіншаваў УНДІДАС з 55-годдзем з дня заснавання, а таксама праінфармаваў удзельнікаў канферэнцыі аб дзейнасці Дэпартамента па архівах і справаводству, дзяржаўных архіўных устаноў у галіне развіцця інфармацыйных тэхналогій.
Было падкрэслена, што цэнтральным пытаннем лічбавай трансфармацыі ў архіўнай галіне Беларусі з`яўляецца праблема забеспячэння архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе.
29 кастрычніка 2021 г. канферэнцыя працягвае сваю работу.