21 кастрычніка 2021 г. у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося сумеснае пасяджэнне па пытаннях супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі ў сферы архіўнай справы
21 кастрычніка 2021 г. у гарадах Мінску (Рэспубліка Беларусь) і Саранску (Рэспубліка Мардовія Расійскай Федэрацыі) у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося сумеснае пасяджэнне па пытаннях супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі ў сферы архіўнай справы.
Мерапрыемства адкрылі намеснік Міністра культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія М.У.Бычкоў і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш.
У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Жаўняркевіч, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцевіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г.В.Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, начальнік архіўнага ўпраўлення Міністэрства культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія Л.У.Чарасёва, дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Мардовія Т.В.Марцюшына, работнікі Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Рэспублікі Мардовія.
У ходзе пасяджэння бакі праінфармавалі адзін аднаго аб асноўных напрамках дзейнасці архіўных органаў і ўстаноў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі. Было адзначана, што ў пытаннях супрацоўніцтва бакоў ёсць значны патэнцыял. Асобна былі ўзняты пытанні аб архіўных дакументах звязаных з прысутнасцю беларусаў у Мардовіі і прадстаўнікоў мардоўскага народу ў Беларусі.
Бакамі было прынята рашэнне разгледзіць пытанне аб падрыхтаоўцы асобнага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і архіўным ўпраўленнем Міністэрства культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі.