Выйшла ў свет другая кніга з серыі «Без тэрміну даўнасці»
Выйшла ў свет другая кніга з серыі «Без тэрміну даўнасці», у якой распавядаецца пра злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Гомельскай вобласці. Зборнік дакументаў і матэрыялаў падрыхтаваны Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафонафотадакументаў, Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі. Кніга выдадзена пры фінансавай падтрымцы Асацыяцыі гісторыкаў саюзнай дзяржавы «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды» і фонду «Гістарычная памяць».У зборнік уключана 150 дакументаў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.
Выданне ўключае ў сябе два раздзелы: «Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі» і «Расследаванне злачынстваў нямецкіх акупантаў». У першы раздзел уключаны дакументы аб злачынствах нацыстаў на акупаванай тэрыторыі Гомельскай вобласці. Сярод іх — дакументы часоў вайны двух бакоў, якія ваявалі, нямецкай і савецкай.У другой — дакументы аб выяўленні і расследаванні фактаў учыненых злачынстваў. Складальнікамі падрыхтаваны чатыры дадатка: «Спіс месцаў прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Гомельскай вобласці», «Спіс месцаў масавага знішчэння яўрэяў на акупаванай тэрыторыі Гомельскай вобласці», «Спіс найбольш буйных карных аперацый, праведзеных у Гомельскай вобласці ў 1941—1944 гг.» і «Спіс сельскіх населеных пунктаў Гомельскай вобласці, знішчаных акупантамі поўнасцю або часткова». Выданне суправаджаецца каментарамі, геаграфічным паказальнікам, спісам скарочаных слоў і ілюстрацыйным блокам.
Агульны аб’ём зборніка перавышае 570 старонак.
Выданне прызначана для гісторыкаў, архівістаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.