Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў «Чарнобыль у жыцці Рэчыцкага архіва і зоны яго камплектавання».

Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы» да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў «Чарнобыль у жыцці Рэчыцкага архіва і зоны яго камплектавання» (пераход да рускамоўнай версіі).

Экспазіцыю выставы складаюць дакументы фондаў устаноў Брагінскага і Хойнікскага раёнаў, а таксама артыкулы з газет і фатаграфіі на тэму чарнобыльскай трагедыі, якія маюцца ў архіве. Выстава падрыхтавана з мэтай вывучэння гісторыі чарнобыльскай катастрофы і яе вынікаў праз азнаямленне аўдыторыі з падзеямі і фактамі з жыцця Брагінскага і Хойнікскага раёнаў, якія найбольш пацярпелі ад радыёактыўнага забруджвання і ўваходзяць у зону камплектавання Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы.