У БелНДІДАС выдадзены крыніцазнаўчы дапаможнік «Помнікі права Беларусі XIV—XVI стст.: валасныя граматы»

У БелНДІДАС выдадзены крыніцазнаўчы дапаможнік «Помнікі права Беларусі XIV—XVI стст.: валасныя граматы».

У кнізе змешчана інфармацыя пра помнікі права Беларусі XІV—XVI стст. — валасныя граматы, якая ўключае звесткі пра захаванасць арыгіналаў актаў і копій, публікацыі, гістарычную літаратуру па дадзенай праблематыцы.

Выданне прызначана для архівістаў, археографаў, правазнаўцаў, гісторыкаў, студэнтаў.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэлефон для даведак: 363-75-19 (Шломіна Таццяна Сяргееўна). Таксама магчымы зварот па электронным адрасе literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 32 рублі 45 капеек, з перасылкай – 35 рублёў 76 капеек.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.