9 чэрвеня 2020 г. Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва споўнілася 60 гадоў

9 чэрвеня 2020 г. Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва споўнілася 60 гадоў. У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам святкаванне юбілея не стала масавым мерапрыемствам і прайшло не ў вялікай зале, а ў гасцінных сценах самога архіва-музея, з выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі. Архівістаў урачыста павіншавалі дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Кураш, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў і дырэктар Дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Аляксандр Запартыка. Віншаванні ад калегаў з іншых архіўных, бібліятэчных і музейных устаноў гучалі ў фармаце відэаканферэнцыі. На экране можна было пабачыць і ўжо гістарычныя кадры з жыцця БДАМЛМ мінулых гадоў.

Няма сумневу, што ўсе дасягненні архіва-музея ў справе збору, захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны здзяйсняюцца найперш дзякуючы яго вопытнаму і дружнаму калектыву. Невыпадкова падчас урачыстасці многія супрацоўнікі архіва-музея атрымалі ўзнагароды за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё архіўнай справы і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

Архіў-музей шчыра дзякуе ўсім, хто даслаў свае віншаванні і далучыўся да свята!
Святкаванне юбілея БДАМЛМ

Святкаванне юбілея БДАМЛМ

Святкаванне юбілея БДАМЛМ

Святкаванне юбілея БДАМЛМ

Святкаванне юбілея БДАМЛМ