11 лютага 2020 года ў установе «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння архіва

11 лютага 2020 года ў установе «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння архіва.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення арганізацый прававога абслугоўвання Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Грыгаровіч Алена Канстанцінаўна, Філіпава Ала Віктараўна, якая доўгі час узначальвала аддзел па архівах і справаводстве Мінскага аблвыканкама, а таксама кіраўнік спраў Маладзечанскага райвыканкама Ліхадзіеўская Таццяна Віктараўна. Таксама прысутнічалі ветэраны, якія прапрацавалі ў архіве больш за 40 гадоў: Казура Галіна Іванаўна і Калтакова Нэлі Васільеўна.

Перад прысутнымі выступіла дырэктар занальнага дзяржархіву Іванова Наталля Уладзіміраўна з дакладам “Шлях даўжынёю ў 80 гадоў”. Выступленне суправаджалася відэапрэзентацыяй.

З віншаваннямі ў адрас калектыву архіва выступілі Грыгаровіч А.К. і Ліхадзіеўская Т.В.

Далей адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў архіва ўзнагародамі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама і Маладзечанскага райвыканкама.

За шматгадовую працу, прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы нагрудным знакам “Ганаравы архівіст Беларусі” ўзнагароджана намеснік дырэктара-загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій Адамовіч А.В. ганаровыя граматы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама ўручаны вядучаму архівісту аддзела забеспячэння захаванасці, дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Кірыленка М.П., загадчыку аддзела забеспячэння захаванасці, дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Дварэцкай А.М. і вядучаму архівісту аддзела даведачнай работы Краўчанку І.І. Маладзечанскі райвыканкам узнагародзіў Ганаровымі граматамі дырэктара архіва Іванову Н.У. і загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Кутас І.Г., падзячным лістом – вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій Жадзенава Д.А.

Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння архіва

Мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння архіва