Галоўная / 2019
Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі
1045 | гадоў назад (974) паводле Віцебскага летапісу кіеўскай княгіняй Вольгай заснаваны Віцебск |
1000 | гадоў назад (1019) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Брэст (Берасце, Бярэсце) |
975 | гадоў з пачатку будаўніцтва (1044) у Полацку Сафійскага сабору (будаўніцтва скончана ў 1066 г., паводле іншых звестак пабудаваны ў 1050 – 1060 гг.) |
975 | гадоў з часу княжання (1044 – 1101) у Полацку Усяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем |
975 | гадоў назад (1044) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Навагрудак (Новогород, Новогородок) |
960 | гадоў назад (1059) у летапісах упершыню ўпамінаецца Копысь як горад Полацкага княства (цяпер гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці) |
915 | гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай (свецкае імя Прадслава) (каля 1104 – 1173), беларускай асветніцы, ігуменні Полацкага манастыра св. Спаса |
860 | гадоў назад (1159) у летапісах упершыню ўпамінаецца Чачэрск |
790 | гадоў назад (1229) заключаны гандлёвы дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгаю і востравам Готланд (“Смаленская гандлёвая праўда”) |
745 | гадоў назад (1274) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Капыль |
735 | гадоў назад (1284) войскі літоўскага князя Рынгальда разграмілі мангола-татарскія войскі каля вёскі Магільна (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці) |
605 | гадоў назад (1414) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Глыбокае |
580 | гадоў назад (1439) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Лепель |
575 | гадоў назад (1444) Гродна атрымаў поўнае самакіраванне паводле магдэбургскага права |
565 | гадоў назад (1454) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Стары Мядзел (цяпер г. Мядзел Мінскай вобласці) |
525 | гадоў назад (1494) горад Высокае атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
525 | гадоў назад (1494) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Косава (Косаў) |
520 | гадоў назад (1499) Мінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права |
515 | гадоў з часу ўтварэння (1504) Полацкага ваяводства |
515 | гадоў назад (1504) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца в. Будслаў (Буда, Буцлаў, Будцлаў) Мядзельскага раёна |
505 | гадоў назад (1514) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаюцца Мёры |
490 | гадоў з часу ўвядзення (1529) Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, збора законаў айчыннага феадальнага права |
485 | гадоў назад (1534) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Сянно |
450 | гадоў назад (1569) Радашковічы і Дзісна атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
445 | гадоў з часу заснавання (1574) у Вільні друкарні братоў Мамонічаў (дзейнічала да 1623 г.) |
445 | гадоў з часу выдання (1574) Сымонам Будным у мяст. Лоск каля Валожына Новага Запавету з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі |
440 | гадоў назад (1579) Гродна стаў рэзідэнцыяй караля Польскага і Вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя |
430 | гадоў назад (1589) Кобрын і Пружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
420 | гадоў назад (1599) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Вілейка |
390 | гадоў назад нарадзіўся Сімяон Полацкі (сапр. Пятроўскі–Сітніяновіч Самуіл Емяльянавіч) (1629 – 1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, пісьменнік, публіцыст і педагог |
385 | гадоў назад (1634) Чавусы і Бешанковічы атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права |
385 | гадоў з дня нараджэння Казіміра Лышчынскага (1634 – 1689), беларускага мысліцеля |
320 | гадоў з пачатку (1699) выдавецкай дзейнасці беларускага асветніка Іллі Капіевіча (Капіеўскага) у Амстэрдаме (Галандыя) |
295 | гадоў назад (1724) створана Нясвіжская капэла Радзівілаў (існавала да 1809 г.) |
290 | гадоў назад (1729) заснавана Пінская друкарня (існавала да 1746 г.) |
250 | гадоў назад (1769) у в. Бабоўня (Капыльскі раён) заснавана суконная мануфактура |
250 | гадоў з пачатку дзейнасці (1769) у Гродна тэатра Тызенгаўза (дзейнічаў да 1780 г.) |
250 | гадоў з часу заснавання (1769) шклозавода “Залессе” (першапачаткова існаваў як шкляная мануфактура ў мяст. Ілля, з 1855 г. пераведзена ў в. Залессе Мінскай губерніі) |
245 | гадоў назад (1774) у Гродна створана музычна-тэатральная школа Тызенгаўза (існавала да 1780 г.) |
220 | гадоў назад нарадзіўся Баршчэўскі Ян (1799, паводле іншых крыніц 1790, 1794, ці 1796 – 1851), беларускі і польскі пісьменнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры |
225 | гадоў з пачатку паўстання (1794) у Польшчы, Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі |
225 | гадоў з часу ўтварэння (1794) Віленскага генерал-губернатарства (існавала да 1912 г.) |
215 | гадоў з дня нараджэння Гарбачэўскага Мікіты Іванавіча (1804 – 1879), беларускага архівіста, мовазнаўца, педагога |
215 | гадоў назад (1804) завершана будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Дняпра |
210 | гадоў з часу заснавання (1809) у Магілёве першай у Беларусі метэаралагічнай станцыі |
210 | гадоў назад (1809) у Магілёве на базе галоўнага народнага вучылішча адкрыта першая гімназія |
205 | гадоў назад нарадзіўся Гашкевіч Іосіф Антонавіч (1814 – 1872), дыпламат, мовазнаўца, даследчык Японіі і Кітая |
195 | гадоў з часу выдання (1824) “Беларускага архіва старажытных грамат”, першага зборніка дакументаў па гісторыі беларускіх зямель |
190 | гадоў з пачатку дзейнасці (1829) Беларускай навучальнай акругі |
185 | гадоў назад (1834) у Віцебску адкрылася настаўніцкая семінарыя, спецыяльная навучальная ўстанова па падрыхтоўцы настаўнікаў прыходскіх вучылішч і падрыхтоўчых класаў гімназіі (закрыта ў 1839 г.) |
180 | гадоў назад (1839) скончана будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў водныя сістэмы рэк Нёмана і Бебжы (басейн Віслы) |
180 | гадоў назад (1839) заснавана метэаралагічная станцыя ў Гродна |
160 | гадоў назад (1859) уведзена ў эксплуатацыю першая ў Беларусі тэлеграфная лінія Мінск – Бабруйск |
155 | гадоў назад (1864) заснавана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя (існавала да 1920 г.) |
150 | гадоў назад (1869) пачалося будаўніцтва Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (скончылася ў 1878 г.) |
150 | гадоў назад нарадзіўся Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў Станіслававіч (1869 – 1927), беларускі жывапісец і графік |
145 | гадоў назад (1874) у Гомелі заснаваны галоўныя механічныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі (у далейшым Гомельскі вагонарамонтны завод, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Гомельскі вагонабудаўнічы завод”) |
140 | гадоў назад (1879) заснавана Навабеліцкая запалкавая фабрыка “Везувій” (з 1944 г. Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. уваходзіць у Гомельскае вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне, цяпер прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “ФСК” на правах структурнага падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельдрэў”) |
135 | гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1884) чыгуначнай лініі Вільня – Пінск |
135 | гадоў з часу пабудовы (1884) Пінскага параходабудаўнічага завода (з 1939 г. суднарамонтны завод, з 1961 г. суднабудаўніча-суднарамонтны завод, з 1988 г. у складзе вытворчага аб’яднання “Белсуднабудрамонт”, з 2000 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод”) |
135 | гадоў назад нарадзіўся Кумельскі Уладзімір Уладзіміравіч (1884 – 1939), акцёр і рэжысёр, заснавальнік Рускага драматычнага тэатра Беларусі, заслужаны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі |
130 | гадоў назад нарадзіўся Рафальскі Міхаіл Фадзеевіч (1889 – 1937), рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог, народны артыст Беларусі |
125 | гадоў з часу заснавання (1894) у мястэчку Альбярцін Слонімскага павета і маёнтку Лахозва Навагрудскага павета шоўкакруцільных фабрык |
120 | гадоў назад нарадзіўся Засецкі Пётр Іванавіч (1899 – 1941), рускі і беларускі спявак, народны артыст Беларусі |
120 | гадоў назад (1899) заснавана Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна (адкрыта 25 снежня 1900 г.) |
115 | гадоў назад (1904) у Брэсце адкрыта жаночая гімназія |
110 | гадоў назад (1909) у Брэсце быў адкрыты першы кінематограф |
110 | гадоў назад (1909) пачалося выданне “Минской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі, археалогіі і этнаграфіі Беларусі |
110 | гадоў назад (1909) пачалося выданне “Полоцко-Витебской старины”, зборніка дакументаў, навуковых прац і артыкулаў па гісторыі Беларусі |
110 | гадоў з пачатку дзейнасці (1909) настаўніцкай семінарыі ў Рагачове (дзейнічала да 1919 г.) |
110 | гадоў з часу выдання (1909) у Гомелі грамадска-палітычных і літаратурных газет “Полесье” і “Полесская жизнь” |
105 | гадоў з часу стварэння (1914) у Мінску кампазітарам У.В.Тэраўскім аднаго з першых беларускіх харавых калектываў (у 1917 г. рэарганізаваны ў Беларускі народны хор) |
105 | гадоў з часу заснавання (1914) Барысаўскай жаночай настаўніцкай семінарыі (існавала да 1916 г.) |
100 | гадоў назад (1919) створаны Камісарыят юстыцыі Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР |
100 | гадоў назад (1919) створаны Камісарыят земляробства Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР |
100 | гадоў назад (1919) створаны Камісарыят фінансаў Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР |
100 | гадоў назад (1919) створаны Камісарыят аховы здароўя Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР |
100 | гадоў назад (1919) створаны Камісарыят асветы Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР |
100 | гадоў назад (1919) створаны Камісарыят сацыяльнага забеспячэння Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР |
100 | гадоў назад (1919) заснавана Віленская беларуская гімназія (існавала да 1944 г.) |
100 | гадоў назад (1919) у Магілёве адкрыта музычная школа, адна з першых у Беларусі (з 1937 г. музычнае вучылішча імя М.А.Рымскага–Корсакава, з 2009 г. Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А.Рымскага–Корсакава) |
95 | гадоў з часу выдання (1924) у Мінску штомесячнага навукова-метадычнага часопіса Міністэрства адукацы Рэспублікі Беларусь “Народная асвета” |
95 | гадоў з часу выдання (1924) у Мінску “Летапісу друку Беларусі”, штомесячнага дзяржаўнага бібліяграфічнага паказальніка |
95 | гадоў назад (1924) у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны музычны тэхнікум (з 1937 г. Мінскае музычнае вучылішча, у 1957 г. прысвоена імя М.І.Глінкі, з 2011 г. Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі) |
95 | гадоў з часу заснавання (1924) Віцебскага ветэрынарнага інстытута (заснаваны на базе Віцебскага вышэйшага сельскагаспадарчага тэхнікума, Віцебскага губернскага ветэрынарна-заалагічнага музея і Віцебскай ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі, цяпер Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) |
95 | гадоў з часу стварэння (1924) Гомельскай кандытарскай фабрыкі “Спартак” (створана як кандытарская фабрыка “Прасвет” на базе кандытарскай майстэрні, з 1994 г. – адкрытае акцыянернае таварыства Кандытарская фабрыка “Спартак”, у 1998 – 2013 гг. сумеснае беларуска – амерыканскае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства “Кандытарская фабрыка “Спартак”, цяпер сумеснае прадпрыемства адкрытае акцыянернае таварыства “Спартак”) |
95 | гадоў з часу стварэння (1924) акцыянернага таварыства “Радыёперадача”, якое паклала пачатак развіццю радыёвяшчання ў Беларусі |
95 | гадоў назад (1924) заснавана “Беларуская хата”, культурна-асветнае таварыства беларускай інтэлігенцыі ў Латвіі (існавала да 1936 г.) |
90 | гадоў назад (1929) выдаў першую прадукцыю Бабруйскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат (з 1971 г. уваходзіць у аб’яднанне “Бабруйскдрэў”, з 1994 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Фандак”, з 2016 г. уваходзіць у «Холдынг арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці» ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь») |
90 | гадоў назад (1929) створаны Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
90 | гадоў назад (1929) створаны Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа Акадэміі навук Беларусі (з 2008 г. Інстытут мовы і літаратуры імя Я.Коласа і Я.Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) |
90 | гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне (1929) Лідскай абутковай фабрыкі (першапачаткова існавала як фабрыка гумавых вырабаў “Ардаль”, цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Лідская абутковая фабрыка”) |
90 | гадоў назад (1929) створана Магілёўская швейная фабрыка імя В.Валадарскага (цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Магілёўская швейная фірма “Вяснянка”) |
90 | гадоў назад (1929) заснаваны Беларускі дзяржаўны цэнтральны тэатр рабочай моладзі (існаваў да 1937 г.) |
90 | гадоў назад (1929) заснаваны Польскі дзяржаўны вандроўны тэатр Беларусі (існаваў да 1935 г.) |
85 | гадоў назад (1934) створаны Саюз пісьменнікаў Беларусі |
85 | гадоў назад (1934) створаны Саюз архітэктараў Беларусі |
85 | гадоў назад (1934) пачаў выдавацца ілюстраваны часопіс для дзяцей у Заходняй Беларусі “Пралескі” (выходзіў да 1939 г.) |
85 | гадоў назад (1934) у Мінску адкрыўся стадыён “Дынама” |
80 | гадоў назад (1939) уступіла ў лік дзеючых Гродзенская абутковая фабрыка “Нёман” (цяпер адкрытае акцыянернае таварыства “Гродзенская абутковая фабрыка”Нёман”) |
80 | гадоў з часу стварэння (1939) Гомельскага абласнога рускага драматычнага тэатра (Другі дзяржаўны рускі тэатр Беларусі, працаваў у 1939 – 1941 гг., 1945 – 1946 гг.); у 1946 г. тэатр пераведзены ў Магілёў, дзе на яго базе створаны Магілёўскі драматычны тэатр (1946 – 1949 гг.) |
80 | гадоў назад (1939) у Гродна створаны Дзяржаўны польскі тэатр Беларусі (існаваў да 1941 г.) |
80 | гадоў назад (1939) заснаваны Пінскі абласны драматычны тэатр (існаваў у 1939 – 1941 гг., 1945 – 1954 гг.) |
75 | гадоў з часу заснавання (1944) Мінскага аўтамабільнага завода (з 1975 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання па выпуску вялікагрузных аўтамабіляў “БелаўтаМАЗ”, з 2002 г. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Мінскі аўтамабільны завод”, з 2009 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі аўтамабільны завод”, з 2012 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Мінскі аўтамабільны завод” – упраўляючая кампанія холдынга “БелаўтаМАЗ”) |
75 | гадоў з часу заснавання на базе Гродзенскага настаўніцкага інстытута (1944) Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я.Купалы (з 1978 г. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы) |
75 | гадоў з часу заснавання (1944) Лідскага камбіната харчовых канцэнтратаў (з 1977 г. вытворчае аб’яднанне “Лідахарчканцэнтратпрам”, з 1997 г. адкрытае акцыянернае таварыства “Лідскія харчовыя канцэнтраты”) |
75 | гадоў з пачатку дзейнасці (1944) Брэсцкага абласнога радыё |
75 | гадоў назад (1944) арганізаваны Гродзенскі абласны камітэт радыёінфармацыі (цяпер тэлерадыёкампанія «Гродна») |
75 | гадоў з часу заснавання ў Мінску (1944) Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (адкрыты для наведвання 20 верасня 1945 г.) |
75 | гадоў назад (1944) заснаваны Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці |
75 | гадоў з часу заснавання (1944) Мазырскага настаўніцкага інстытута (з 1952 г. Мазырскі педагагічны інстытут, цяпер Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна) |
70 | гадоў назад (1949) заснаваны Тэатр драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе (існаваў да 1957 г.) |
65 | гадоў з часу заснавання (1954) Гомельскага абласнога драматычнага тэатра |
65 | гадоў назад (1954) арганізаваны Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1992 г. Беларускі аграрны тэхнічны ўніверсітэт, цяпер Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт) |
65 | гадоў з часу стварэння (1954) Беларускага геаграфічнага таварыства |
60 | гадоў назад (1959) створаны Мінскі завод халадзільнікаў (з 1977 г. галаўное прадпрыемства вытворчага аб’яднання “Атлант”, з 1993 г. акцыянернага таварыства “Атлант”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Атлант”) |
60 | гадоў з часу заснавання (1959) Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі і Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
60 | гадоў з часу заснавання (1959) Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
60 | гадоў з часу заснавання (1959) Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі |
60 | гадоў назад (1959) створаны Саюз журналістаў Беларусі |
60 | гадоў назад (1959) у Мінску адкрыты будынак Дзяржаўнага цырка Беларусі (Мінскі дзяржаўны цырк Беларусі) |
55 | гадоў назад (1964) каля г. Рэчыцы адкрыта першае ў Беларусі прамысловае радовішча нафты |
55 | гадоў з часу заснавання (1964) Мінскага радыётэхнічнага інстытута (створаны на базе радыётэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1993 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) |
50 | гадоў з часу заснавання (1969) вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры” Беларускай дзяржаўнай філармоніі |
50 | гадоў з часу стварэння (1969) у Брэсце радыётэлецэнтра |
50 | гадоў з часу адкрыцця (1969) у Брэсце абласной філармоніі |
50 | гадоў з часу пуску (1969) першага энергаблоку Лукомскай ДРЭС (будаўніцтва скончана ў 1974 г.) |
45 | гадоў з часу адкрыцця (1974) політэхнічнага інстытута ў Наваполацку (цяпер Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт) |
45 | гадоў назад (1974) створаны вакальна-інструментальны ансамбль “Верасы” |
45 | гадоў назад (1974) створана творчае аб’яднанне “Студыя “Сябры” |
45 | гадоў назад (1974) створаны Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” |
45 | гадоў з часу адкрыцця (1974) рэспубліканскага спартыўнага комплексу “Раўбічы” |
45 | гадоў з пачатку правядзення (1974) Міжнароднага штотыднёвага фестывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень” |
45 | гадоў назад (1974) створаны жаночы вакальна-інструментальны ансамбль “Чараўніцы” Беларускай дзяржаўнай філармоніі (існаваў да 1991 г.) |
40 | гадоў з часу адкрыцця (1979) у Мінску Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
40 | гадоў з часу заснавання (1979) Гомельскага кааператыўнага інстытута (цяпер Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі) |
35 | гадоў назад (1984) у Мінску створаны Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр |
30 | гадоў з часу заснавання (1989) у Мінску Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны (устаноўчы з’езд адбыўся 4 чэрвеня 1989 г.) |
20 | гадоў назад (1999) выйшаў у свет першы нумар навукова-практычнага ілюстраванага часопіса “Архівы і справаводства” |