Адукацыя

Сярэдняя спецыяльная адукацыя


Агульныя звесткі

У Рэспубліцы Беларусь падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у архіўнай сферы і сферы дакументазнаўства ажыццяўляецца па спецыяльнасці «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання» (код спецыяльнасці 2-26 02 31).

Формы атрымання адукацыі:

  • дзённая
  • завочная

Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай базавай адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на бюджэтнай аснове).
Тэрмін навучання: 2 гады 10 месяцаў.
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Кірава, 82, 224013, г. Брэст
Тэлефон/факс: (8 0162) 21 16 20, 21-50-65 (прыёмная камісія)
URL: http://bgks.by/
E-mail:ptksviazi@brest.by

Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на бюджэтнай аснове).
Тэрмін навучання: 1 год 5 месяцаў.
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Гагарына, 41, 2210017, г. Віцебск
Тэлефон: (8 0212) 23 29 30, факс: 23 29 31
URL: http://vitgtk.belstu.by
E-mail: vitgtk@mail.ru

Гуманітарны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай базавай адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на бюджэтнай аснове).
Тэрмін навучання: 2 гады 10 месяцаў.
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Леніна,4, 230025, г. Гродна
Тэлефон: (80152) 72 39 32 (прыёмная камісія) факс: (80152) 72 11 26
URL: http://gumcol.grsu.by/
E-mail: grodno.gumcol@gmail.com

Лінгвагуманітарны каледж установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай базавай адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на бюджэтнай і платнай аснове).
Тэрмін навучання: 2 гады 10 месяцаў.
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Прытыцкага, 60-Б, 220121, г. Мінск
Тэлефон: (8 017) 365 52 07
URL: www.mslu.by
E-mail: abiturient@mslu.by (прыёмная камісія)

Установа адукацыі «Мінская дзяржаўная лінгвістычная гімназія-каледж № 24»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай базавай адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на бюджэтнай і платнай аснове).
Тэрмін навучання: 3 гады 10 месяцаў.
Уступныя выпрабаванні: беларуская / руская мова (дыктоўка), гісторыя Беларусі (вусна).
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Інтэрнацыянальная, 40, 220030, г. Мінск
Тэлефоны: (8 017) 328 66 73, факс: 227 76 94
URL: http://gymn24.minsk.edu.by
E-mail: mulk24@minsk.edu.by

Філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі:

Форма атрымання адукацыі: дзённая і завочная (на платнай аснове), завочная (на бюджэтнай аснове).
Тэрмін навучання: на аснове базавай адукацыі – 2 гады 10 месяцаў; агульнай сярэдняй -1 год 10 месяцаў (дзённая форма навучання), 2 гады 10 месяцаў (завочная форма навучання).
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: праспект Незалежнасці, д. 85, 220012, г. Мінск
Тэлефоны: (8 017) 292 12 34
URL: mgpk.bntu.by
E-mail: mgpkby@mail.ru”

Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж электронікі»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай базавай адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на бюджэтнай аснове).
Тэрмін навучання: 2 гады 10 месяцаў.
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Казінца, 91; 220108 г. Мінск
Тэлефоны: (8 017) 398 33 75 (прыёмная камісія) факс: 212 11 62
URL: mgke.minsk.edu.by
E-mail: mgke@minsk.edu.by

Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай сярэдняй адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая і завочная (на платнай аснове).
Тэрмін навучання: 1 год 10 месяцаў (дзённая форма атрымання адукацыі), 2 гады 10 месяцаў (завочная форма атрымання адукацыі).
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: ул. Камсамольская, 12, 212030, г. Магілёў
Тэлефоны: (8 0222) 25 08 16 (прыёмная, факс), (8 0222) 23-04-93 (прыёмная камісія)
URL: www.mgki.mogilev.by
E-mail: kultura_mguk@mail.ru

Кантактная інфармацыя аддзялення бібліятэчнай справы і дакументазнаўства (вучэбны корпус № 3):
Адрас: вул. Касманаўтаў, 7 (раён Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта ім. А. А. Куляшова), 212022, г. Магілёў
Тэлефоны: (8 0222) 23 52 10, (8 0222) 23 52 11 (завочнае аддзяленне)
E-mail: mgbk_mog@mail.ru

Установа адукацыі «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж»

Навучанне па спецыяльнасці праводзіцца на аснове агульнай базавай адукацыі.

Форма атрымання адукацыі: дзённая (на бюджэтнай аснове).
Тэрмін навучання: 2 гады 10 месяцаў.
Уступныя выпрабаванні: конкурс сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Кваліфікацыя: Сакратар-рэферэнт.

Кантактная інфармацыя:
Адрас: 223025, п. Новае Поле, Мінскі раён
Тэлефон: (8 017) 505 45 36 (прыёмная камісія)
URL: www.ngaek.by
E-mail: ngaek@rambler.ru, ngaek@givc.by

Асноўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць парадак прыёму ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы

  • Правілы прыёму асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі (зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 № 80 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.03.2014 г. № 130)


    Вышэйшая адукацыя


    Агульныя звесткі

    У Рэспубліцы Беларусь падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у архіўнай сферы і сферы дакументазнаўства ажыццяўляецца на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ) па дзвюх спецыяльнасцях: «Дакументазнаўства» (код спецыяльнасці 1-26 02 04) і «Гісторыка-архівазнаўства» (код спецыяльнасці 1-23 01 13).

    Формы атрымання адукацыі

    • дзённая («Гісторыка-архівазнаўства», «Дакументазнаўства» (па напрамках: дакументацыйнае забеспячэнне кіравання, інфармацыйнае забеспячэнне кіравання), тэрмін атрымання адукацыі – 4 гады
    • завочная («Дакументазнаўства» (па напрамках: дакументацыйнае забеспячэнне кіравання, інфармацыйнае забеспячэнне кіравання), «Гісторыка-архівазнаўства»), тэрмін атрымання адукацыі – 5 гадоў
    • завочная скарочаная («Дакументазнаўства» (па напрамку: дакументацыйнае забеспячэнне кіравання), тэрмін атрымання адукацыі – 4 гады. На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі прымаюцца выпускнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасці «Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання», «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства».

    Спецыялізацыя

    • па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства»:
    – Гісторык-архівіст. Выкладчык

    • па спецыяльнасці «Дакументазнаўства»:
    – Дакументазнаўца. Арганізатар дакументацыйнага забеспячэння кіравання
    – Дакументазнаўца. Арганізатар інфармацыйнага забеспячэння кіравання

    Уступныя выпрабаванні

    Уступныя выпрабаванні для паступлення на дзённую і завочную формы навучання праводзяцца па выніках цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) па наступных прадметах:
    • беларуская (руская) мова
    • гісторыя Беларусі
    • сусветная гісторыя найноўшага часу

    Уступныя выпрабаванні для завочнай скарочанай формы атрымання адукацыі праводзяцца ў выглядзе экзаменаў і ЦТ:
    • беларуская (руская) мова (ЦТ)
    дакументацыйнае забеспячэнне кіравання (профільны экзамен)
    • архівазнаўства (профільны экзамен)

    Тэрміны прыёму дакументаў, правядзення ўступных выпрабаванняў і залічэння ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктамі 15, 18 і 28 Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I прыступкі.

    Асноўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць парадак прыёму ў БДУ:

  • Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені (зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 № 80 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2017 № 4)
  • Парадак прыёму ў Беларускі дзяржаўны універсітэт

    Кантактная інфармацыя БДУ

    Адрас: пр. Незалежнасці, 4, 220030, г. Мінск
    Тэлефоны: прыёмная камісія (+375 17) 209 50 85; факс (+375 17) 328 64 94
    URL: БДУ www.bsu.by; гістарычны факультэт БДУ www.hist.bsu.by
    E-mail: bsu@bsu.by, прыёмная камісія abiturient@bsu.by