21 сакавіка 2024 г. у БелНДІДАС адбыўся навучальны семінар на тэму: «Змены ў справаводстве ў свеце патрабаванняў новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях»

Семінар працягнуў серыю навучальных мерапрыемстваў, арганізаваных БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменкі і дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава, накіраваных на ўдасканаленне патрабаванняў да дакументавання і арганізацыі работы з дакументамі, тлумачэнне нормаў новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.

У рабоце семінара ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі справаводчых і архіўных службаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, усяго больш за 30 чалавек. Спікерамі ад БелНДІДАС выступілі дырэктар інстытута кандыдат гістарычных навук А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства кандыдат гістарычных навук К.П.Дзярновіч.

Пытанні, разгледжаныя на семінары, былі згрупаваны ў пяць тэматычных блокаў.

Пры разглядзе пытання «Сфера прымянення Інструкцыі па справаводстве» асноўная ўвага была нададзена дакладнаму разуменню тэрміналогіі новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве, прававой рэгламентацыі парадку вядзення справаводства ў структурных падраздзяленнях з правамі юрыдычнай асобы, адасобленых структурных падраздзяленнях, распрацоўкі інструкцый па справаводстве арганізацый, тыпавых і прыкладных інструкцый па справаводстве.

У рамках тэмы «Змены ў дакументаванні кіраўніцкай дзейнасці» былі разгледжаны пытанні дакладнага вызначэння відаў распараджальных дакументаў, якія выдаюцца (прымаюцца) у розных арганізацыях, змены ў відавым складзе бланкаў дакументаў, выкарыстання бланкаў структурнымі падраздзяленнямі арганізацый, парадку афармлення дат у дакументах, змены ў парадку засведчання копій дакументаў.

Пры разглядзе тэмы «Арганізацыя дакументазвароту» былі закрануты пытанні рэгістрацыі выходных, уваходных, унутраных дакументаў, складу абавязковых і дадатковых рэквізітаў, адлюстраваных у рэгістрацыйна-кантрольных формах, патрабаванні да афармлення рэгістрацыйна-кантрольных картак і журналаў рэгістрацыі дакументаў, змены ў тэрмінах рэгістрацыі дакументаў.

У рамках тэмы «Класіфікацыя і ўлік дакументаў і спраў» былі разгледжаны віды наменклатур спраў, патрабаванні да афармлення выпісак з наменклатур спраў арганізацыі, парадак запаўнення новай формы наменклатуры спраў арганізацыі, патрабаванні да сістэматызацыі загалоўкаў у раздзелах (падраздзелах) наменклатуры спраў, парадак вызначэння тэрмінаў захоўвання дакументаў.

У працэсе разгляду тэмы «Асаблівасці працы з дакументамі ў электронным выглядзе» асаблівая ўвага была накіравана на змяненні патрабаванняў да фарматаў файлаў, у якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, у тым ліку электронных дакументаў, умовы, пры якіх дапускаецца захоўванне дакументаў у электронным выглядзе без папяровых аналагаў.

Па выніках семінара слухачам былі ўручаны сертыфікаты аб навучанні.

Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных на семінары пытанняў, выказалі падзяку лектарам і арганізатарам.

 

Перед слушателями выступает заведующий отделом документоведения БелНИИДАД Е.В.Шумская
Участники семинара
Перед слушателями выступает ведущий научный сотрудник отдела документоведения, кандидат исторических наук Е.П.Дернович