Гісторыя выбарчай сістэмы Беларусі (Фотадакументы з фондаў БДАКФФД, прысвечаныя гісторыі выбарчай сістэмы Беларусі)
Перейти к фотовыставке / Перайсці да фотавыставы / View the exibition

25 лютага 2024 г. у Рэспубліцы Беларусь упершыню пройдзе адзіны дзень галасавання. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.
Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў падрыхтавалі віртуальную выставу «Гісторыя выбарчай сістэмы Беларусі». На YouTube-канале БДАКФФД размешчаны промаролік да выставы.
Ў дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў знаходзіцца больш за 200 адзінак уліку фотадакументаў, каля 50 адзінак уліку кінадакументаў (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» і «Навіны дня», кадры дакументальных фільмаў «Абраннікі народа» (1946 г.), «Вялікі дзень» (1947 г.), «Республика голосует» (1985 г.), «К вопросу о власти…» (1991 г.), якія захавалі выбары ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных з 1937 па 1991 гг.
У фанатэцы архіва захоўваюцца наступныя дакументы: радыёперадачы «Летапіс нашай рэспублікі. Год 1929» і «Летапіс нашай рэспублікі. Год 1938». У першай змяшчаецца аповед пра выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, у другой – выступленне кандыдата гістарычных навук М.І.Злотніка аб выбарах у ВС БССР 1938 г. і першай сесіі ВС БССР. Адначасова з гэтым, у фанатэцы прадстаўлена выступленне Старшыні Савета Народных Камісараў БССР А.А.Волкава аб дасягненнях прамысловасці, сельскай гаспадаркі і культуры за гады першых пяцігодак, якое прагучала ў эфіры Беларускага радыё ў сувязі з маючымі адбыцца выбарамі ў ВС БССР 26 чэрвеня 1938 г.
25 лютага – выбіраем разам!