Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

«Юны архівіст» – 2026

26 лістапада ў Мемарыяльным комплексе вязням Азарыцкага лагера смерці падведзены вынікі абласнога конкурсу «Юны архівіст». І дзень, і месца выбраны не выпадкова. У дзень вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 18 фіналістаў прадставілі журы, у склад якога традыцыйна ўвайшлі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі, свае даследчыя работы на тэму «Канцлагера – месца зла і нялюдскасці».

На працягу 2026 года канкурсанты пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў наведвалі архіўныя ўстановы, вывучалі сапраўдныя дакументы, апускаліся ў атмасферу таго страшнага часу. Таму працы атрымаліся вельмі пранікнёнымі і кранальнымі за душу, што наканаванае тэмай конкурсу.

Прайграўшых у гэты дзень не было. Усе фіналісты адзначаны памятнымі дыпломамі і падарункамі. Кожнаму ўручаны сувенір з эмблемай конкурсу. Асобныя работы адзначаны падарункавымі сертыфікатамі ад пастаяннага ўдзельніка і члена журы, намесніка старшыні праўлення Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднанняў «Беларускі фонд міру» Васарава Уладзіміра Анатольевіча, і падарункамі ад дырэктара дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці Жынёвай Ірыны Уладзіміраўны.

Для канкурсантаў была арганізавана экскурсія па мемарыяле, а ў завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка, які складаецца з трох стэл, на якіх высечаныя імёны вязняў, і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх ахвяр, жыцці якіх забрала Вялікая Айчынная вайна.

Нагадаем, што абласны конкурс «Юны архівіст» заснаваны галоўнымі ўпраўленнямі культуры, адукацыі і юстыцыі аблвыканкама ў 2022 годзе і праводзіцца ўжо шосты раз. Штогод на конкурс паступаюць дзясяткі работ, з якіх конкурсная камісія выбірае тыя, якія іх аўтары прадстаўляюць на фінальным этапе ў адным са знакавых месцаў нашага рэгіёна. Конкурс выклікае нязменную цікавасць у навучэнцаў, многія з якіх ужо не раз станавіліся яго дыпламантамі.

 

1-7. Падчас падвядзення вынікаў абласнога конкурсу «Юны архівіст» у Мемарыяльным комплексе вязням Азарыцкага лагера смерці 26 лістапада 2026г.