На Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Pravo.by апублікавана пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2026 г. №71 «Аб пераліку тыпавых дакументаў»

18 лістапада 2026 г. на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Pravo.by апублікавана пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2026 г. №71 «Аб пераліку тыпавых дакументаў» (далей – пастанова №71), адпаведна якой ўстанаўліваецца новы Пералік тыпавых дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, з указаннем тэрмінаў захоўвання (далей – Пералік тыпавых дакументаў) і прызнаецца страціўшай сілу пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. №140 «Аб пераліку тыпавых дакументаў».
У Пераліку тыпавых дакументаў улічаны змяненні ў заканадаўстве, якое рэгулюе розныя сферы грамадскіх адносін, скарэкціраваны тэрміны захоўвання некаторых відаў дакументаў, выключана адзнака «ЭПК» адносна больш як 45 працэнтаў відаў дакументаў, што дасць магчымасць спрасціць механізм работы з дакументамі ў арганізацыях.
Пералік тыпавых дакументаў дапоўнены 14 новымі раздзеламі: «Землеўпарадкаванне», «Інвестыцыйная дзейнасць», «Страхаванне», «Ідэалагічная работа», «Ахова навакольнага асяроддзя», «Санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне», «Жыллёва-бытавыя пытанні», «Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа» «Выдавецкая дзейнасць», «Рэкламная дзейнасць», «Выставачная дзейнасць», «Работа бібліятэк», «Музейная справа»; асобныя выдзелены дакументы па абароне персанальных звестак, воінскім уліку і браніраванні ваеннаабавязаных.
У пастанове №71 замацаваны парадак вызначэння тэрмінаў захоўвання тыпавых дакументаў, устаноўлена, што змяншэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў, прадугледжаных Пералікам, не дапускаецца.
Найбольш значныя змяненні ў Пераліку тыпавых дакументаў зведалі патрабаванні да вызначэння ўмоў выдзялення да знішчэння дакументаў, якія падлягаюць праверцы падатковымі органамі захавання патрабаванняў падатковага заканадаўства. Устаноўлены канкрэтныя тэрміны захоўвання дакументаў у выпадках правядзення падатковымі органамі праверкі выканання падатковага заканадаўства і ў выпадках, калі падатковымі органамі праверка выканання падатковага заканадаўства не праводзілася.
Тэрмін уступлення ў сілу пастановы №71 устаноўлены 1 студзеня 2027 г. На працягу 2027 года дзяржаўныя органы, іншыя дзяржаўныя арганізацыі павінны прывесці ў адпаведнасць з Пералікам тыпавых дакументаў свае пералікі дакументаў, якія ўтвараюцца ў працэсе іх дзейнасці і дзейнасці падпарадкаваных ім (уваходных у склад, сістэму) органаў і (або) арганізацый, з указаннем тэрмінаў захоўвання, на падставе Пераліка тыпавых дакументаў і ведамасных пералікаў перапрацаваць свае наменклатуры спраў.
