Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент – пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны сваёй сям’і ў Брагінскі раён

У фондзе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Брагінскага райвыканкама захоўваецца пісьмо ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сцяпана Мікітавіча Грэся ад 5 студзеня 1944 года ў вёску Савічы Брагінскага раёна (Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.825-825адв). Тэкст пісьма:

«Добры дзень, дарагая жонка і дзеці Коля, Ліса. Пішу я вам сваё прывітанне, і перадавай прывітанне Гале, Хадоры і ўсім суседзям. Я пакуль што жывы і здаровы, але быў паранены пад Кіевам асколкам. Але пакуль зажыло, застаюся жывы і здаровы. Атрымала маё пісьмо – давай адказ і паведамляй свае навіны, таму што я яшчэ не атрымаў ад цябе пісем і не ведаю, як вы жывяце.

Я пакуль што жыву добра. Выдалі адзенне: цёплыя валенкі, фуфайкі, ватоўкі, рукавіцы. Але ўсё добра. Пакуль што бывайце здаровы».

На сайце «Памяць народа» (pamyat-naroda.ru) зазначана, што Сцяпан Грэсь нарадзіўся 11 або 26 красавіка 1914 года ў вёсцы Савічы. Ваяваў у складзе 101-й гаўбічнай артылерыйскай брыгады. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны I ступені, медалямі «За адвагу» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг». Згодна з дадзенымі з пагаспадарчых кніг на вёску Савічы за 1944-1948 гады (Ф.218. Воп.3. Спр.4. Арк.73адв-74; Ф.218. Воп.3. Спр.8. Арк.150адв-151), чырвонаармеец Грэсь вярнуўся інвалідам вайны ў сваю вёску, дзе яго чакала сям’я – жонка Тэкля Леонаўна, сын Мікалай (памёр у 1947 годзе) і дачка Лізавета. У 1946 годзе нарадзіўся сын Міхаіл.\

 

1-2. ЗДАРэч. Ф.186. Воп.3. Спр.91. Арк.825-825адв