Работнікі БДАМЛМ наведалі форум «Культура і духоўнасць»
20 лістапада 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі форум «Культура і духоўнасць», які адбыўся ў Духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг».
Форум быў накіраваны на аб’яднанне намаганняў дзяржавы і царквы ў духоўна-маральнай асвеце праз сацыяльна-культурную дзейнасць, а таксама на выяўленне дэструктыўных уплываў у культурным асяроддзі і спосабаў супрацьстаяння ім. Сімвалам мерапрыемства стаў вобраз святога цара Давіда – прыклад злучэння веры, творчасці і служэння народу. Праграма форуму ўключала канферэнцыю, працу секцый і экскурсію па Свята-Елізавецінскім манастыры.
Знаёмства з выступленнямі прадстаўнікоў упраўлення культуры, пісьменнікаў і духавенства дапамаглі архівістам пашырыць уяўленні пра актуальныя кірункі культурнага і духоўнага развіцця ў краіне.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ падчас форуму «Культура і духоўнасць» |
![]() |
| 2. Работнікі БДАМЛМ падчас экскурсіі па Свята-Елізавецінскім манастыры |
![]() |
| 3. Выступленне генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі К.М.Дулавай |
![]() |
| 4. Выступленне іерэя Іллі Макарава старшыні Савета па культуры Санкт-Пецярбургскай епархіі |
![]() |
| 5. Падчас выступу псіхолага, пісьменніка, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута дзяцінства І.Я.Мядзведзевай |





