Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў XX абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытаннях

У рамках шырокай праграмы XX абласных Свята-Георгіеўскіх адукацыйных чытанняў на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж» 19 лістапада 2026 года адбыўся афлайн-анлайн семінар «Любі і ведай свой Бацькоўскі край. Гісторыя ў імя міру».

У ім прынялі ўдзел работнікі ўстаноў адукацыі, краязнаўцы і прадстаўнікі Магілёўскай і Бабруйскай епархій Рускай Праваслаўнай царквы.

У ходзе семінара з дакладам на тэму «Жыццё як галоўны ўрок: трагічныя старонкі біяграфій магілёўскіх настаўніц Я.І.Вігура і Л.М.Казлоўскай» выступіў загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.

У рамках семінара прайшла прэзентацыя інклюзіўнага праекта «Праваслаўныя прагулкі», які стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва-2026» і майстар-клас па рэстаўрацыі старадрукаваных кніг.

 

1. Загадчык аддзела навуковага выкарыстання і публікацыі дакументаў Аляксандр Петухоў падчас выступлення.
2. Калектыўнае фота ўдзельнікаў семінара «Любі і ведай свой Бацькоўскі край». Гісторыя ў імя міру».
3. Іераманах Фёдар (Кашанок) дэманструе адрэстаўраваную «Мінею» (1724).