Мерапрыемства ў гонар вызвалення Рэчыцы ў сярэдняй школе №8
17 лістапада 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў удзел у патрыятычнай гадзіне «Памятны дзень вызвалення…», якая праходзіла ў сярэдняй школе №8 г.Рэчыцы і была прымеркавана да 83-й гадавіны вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 лістапада 1943 года).
На аснове архіўных дакументаў і выяў археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі С.А.Жарносенка выкладаў хроніку баявых дзеянняў Чырвонай арміі і партызан на тэрыторыі Рэчыцы і Рэчыцкага раёна ў лістападзе 1943 года, увекавечання памяці абаронцаў і вызваліцеляў рэчыцкага краю і іх подзвігаў. У прыватнасці, увазе аўдыторыі былі прадстаўлены рашэнні Рэчыцкага гарвыканкама аб прысваенні імя Героя Савецкага Саюза Феакціста Трыфанава вуліцы ў Рэчыцы і стварэнні мемарыяла Вялікай Айчыннай вайны ў парку Перамогі, успаміны аб вызваленні Рэчыцкага раёна фондаўтваральнікаў архіва – мужа і жонкі, ветэранаў Фёдара і Ліліі Удавенка.
Таксама для навучэнцаў і педагогаў школы і ганаровых гасцей мерапрыемства адбыўся паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», які падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і змястоўвае каштоўныя кадры баёў за вызваленне Гомельшчыны, уключаючы Рэчыцу.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-7. У час правядзення патрыятычнай гадзіны «Памятны дзень вызвалення…» |
![]() |
| 8. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае навучэнцам сярэдняй школы №8 г.Рэчыцы аб вызваленні Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў |








