Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі лекцыі «Сскрозь прызму часу: Гісторыя настаўніцтва і асветы на беларускіх землях» для навучэнцаў і педагогаў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і падпісанага паміж НГА Беларусі і ўстановай адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій» пагаднення аб супрацоўніцтве 9 кастрычніка 2026 года праведзена адукацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў і педагогаў каледжа. Намеснік дырэктара НГА Беларусі па навуковай рабоце Сяргей Рындзін правёў лекцыю на тэму «Скрозь прызму часу: гісторыя настаўніцтва і асветы на беларускіх землях».

Слухачам пры дапамозе прэзентацыі былі паказаны дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па гісторыі школьнай адукацыі на беларускіх землях з сярэдніх вякоў да пачатку XX стагоддзя. С.М. Рындин распавёў аб дзейнасці канфесійных навучальных устаноў, якія складалі аснову асветы да канца XVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага была нададзена трансфармацыі сістэмы адукацыі ў XIX стагоддзі ў рамках дзяржаўнай палітыкі Расійскай імперыі. У ходзе лекцыі прадэманстраваны архіўныя дакументы, якія адлюстроўваюць школьнае жыццё мінскіх гімназій: фатаграфіі вучняў, школьны дзённік, класны журнал, экзаменацыйныя работы і іншыя дакументы аб школьным побыце мінулых часоў.

Для слухачоў лекцыі была арганізавана выстава дакументаў, прысвечаная гісторыі жыцця і дзейнасці выдатнага беларускага гісторыка, архівіста, краязнаўцы, грамадска-палітычнага дзеяча і педагога А.П.Сапунова. У 2026 годзе адзначаецца 175-годдзе з дня яго нараджэння.

НГА Беларусі выказвае навучэнцам і педагагічнаму калектыву Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) шчырую падзяку за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

 

1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць занятак
2. Падчас лекцыі
3. Падчас лекцыі
4. Выстава дакументаў да 175-годдзя з дня нараджэння гісторыка, архівіста, краязнаўцы і педагога А.П.Сапунова
5. Агляд выставы