17 верасня 2026 г. ва ўстанове «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» (БелНДІДАС) адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню народнага адзінства

З дакладам аб значэнні падзей верасня 1939 года ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці – пачатку паходу Чырвонай Арміі і наступнага ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР – выступіў дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў. Ён падкрэсліў, што ў верасні 1939 года была адноўлена гістарычная справядлівасць, і беларускі народ, падзелены на дзве часткі на працягу папярэдніх 18 гадоў, зноў стаў адзіным. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

 

1.Выступленне дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова
2.Калектыў БелНДІДАС падчас урачыстага сходу