Адбылася сустрэча з дэлегацыяй Агенцтва «Узархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан

7 верасня 2026 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася афіцыйная сустрэча з дэлегацыяй Рэспублікі Узбекістан на чале з дырэктарам Агенцтва «Узархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Юсупавым Улугбекам Мірталібовічам.

З беларускага боку ў сустрэчы прыняў удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч.

У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі ход выканання Плана сумесных дзеянняў па развіццю супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан на 2025–2027 гады.

Адзначана, што мерапрыемствы, прадугледжаныя Планам, рэалізуюцца ў поўным аб’ёме. У іх ліку – правядзенне круглага стала «Камплектаванне архіўных фондаў Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Беларусь» (19 лістапада 2025 г.), міжнароднага навукова-практычнага семінара па пытаннях выкарыстання архіўных дакументаў (19 лютага 2026 г.).

9 верасня 2026 г. на XXII пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў плануецца абмен лічбавымі копіямі архіўных дакументаў Нацыянальных архіўных фондаў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы да выдання зборніка архіўных дакументаў «Беларусь і Узбекістан: агульныя старонкі найноўшай гісторыі» па фондах архіваў дзвюх дзяржаў (п. 10 Плана). Беларускім бокам перададзены пералік выяўленых архіўных дакументаў.

Бакі абмеркавалі пытанне правядзення стажыроўкі супрацоўнікаў архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь у архіўныя ўстановы Рэспублікі Узбекістан (п. 7 Плана, тэрмін – 2 паўгоддзе 2026 г.) і дамовіліся прапрацаваць яго дадаткова.

У якасці новых напрамкаў супрацоўніцтва А.Л.Воінаў прапанаваў разгледзець магчымасць удзелу ўзбекскіх калег у выдавецкім праекце «Гісторыя для школьнікаў», а таксама арганізацыю дэманстрацыі дакументальных фільмаў, падрыхтаваных архіўнымі ўстановамі Беларусі, на пляцоўках Узбекістана ў рамках праекта «Архівы – Школе». З беларускага боку выказана гатоўнасць арганізаваць аналагічныя дэманстрацыі ўзбекскіх фільмаў.

Асаблівую цікавасць выклікала прапанова аб сумесным прымяненні тэхналогій штучнага інтэлекту ў архіўнай дзейнасці, уключаючы стварэнне відэасюжэтаў, віртуальных выставак па гісторыі народаў дзвюх краін і ўдасканаленне архіўных тэхналагічных працэсаў.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб больш актыўным узаемадзеянні рэгіянальных архіўных устаноў Беларусі і Узбекістана. Бакі пацвердзілі намер і ў далейшым паглыбляць супрацоўніцтва ў архіўнай сферы.