Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у Фестывалі навукі

5 верасня 2026 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) прынялі ўдзел у найбуйнейшай штогадовай навукова-папулярнай падзеі Беларусі – «Фестывалі навукі», якая праходзіла ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (далей – НАН РБ). Наведвальнікі і ўдзельнікі фестывалю маюць магчымасць асабіста сустрэцца з вучоным і атрымаць адказ на пытанне, якое цікавіць. Мерапрыемства ахоплівае шырокае кола ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, сярод якіх вышэйшыя навучальныя ўстановы, музеі, архівы, лабараторыі, навукова-даследчыя інстытуты, замежныя навукова-даследчыя, навукова-вытворчыя і іншыя арганізацыі.

На экспазіцыі БДАКФФД можна было азнаёміцца з асноўнымі кірункамі працы архіва. Наведвальнікі атрымалі магчымасць убачыць узоры носьбітаў кінафотафонавідэадакументаў, альбомы «Дарэвалюцыйны Мінск» і «Навука БССР», азнаёміцца з выставачнай і публікацыйнай дзейнасцю, якая праводзіцца ў архіве. Кожны жадаючы мог прыняць удзел у інтэрактыве – пры дапамозе работнікаў лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў паспрабаваць свае сілы ў рэстаўрацыйнай працы з плёнкай.

 

1. Наведвальнікі экспазіцыі БДАКФФД падчас правядзення Фестывалю навукі-2026, г.Мінск, 5 верасня 2026 г.
2. Наведвальнікі экспазіцыі БДАКФФД падчас правядзення Фестывалю навукі-2026, г.Мінск, 5 верасня 2026 г.
3. Наведвальнікі экспазіцыі БДАКФФД падчас правядзення Фестывалю навукі-2026, г.Мінск, 5 верасня 2026 г.