Удзел Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ва ўрачыстай лінейцы ў СШ №18 г.Брэста

1 верасня 2026 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы з нагоды пачатку навучальнага года ў сярэдняй школе №18 г.Брэста імя А.С.Катлоўскай.

На першым уроку на тэму «Веды сёння – сіла і працвітанне Беларусі заўтра!» для вучняў 10-га класа быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Дзень Незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На фота: Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Карапузава прадстаўляе фільм