Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» Адзінага дня інфармавання
20 жніўня 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» было арганізавана правядзенне Адзінага дня інфармавання насельніцтва па тэме «Экалагічная культура – адказнасць кожнага». З калектывам архіва вяла бяседу кіруючы справамі Рэчыцкага райвыканкама Святлана Анатольеўна Пташнік. Яна расказала аб экалагічнай сітуацыі ў краіне і падкрэсліла, як важна кожнаму грамадзяніну захоўваць і падтрымліваць чысціню і парадак у навакольнай серадзе.
У час Адзінага дня інфармавання работнікі Рэчыцкага дзяржархіва задавалі Святлане Анатольеўне пытанні, якія іх цікавілі.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. У час Адзінага дня інфармавання ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы |


