Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
10.08.2026 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі навучэнцы 1-2 класаў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г.Ліды». Для школьнікаў быў праведзены ўрок на тэму «Знаёмства з архівам» і арганізавана аглядная экскурсія па архіве. Архівісты расказалі школьнікам аб дзяржаўных архіўных установах нашай краіны і аб тым, чым яны займаюцца, пазнаёмілі з гісторыяй занальнага дзяржархіва ў г.Лідзе і яго асноўнымі напрамкамі дзейнасці. Таксама навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў «Тая самая якасць. Галоўная страва беларуса». Хлопцы з карысцю правялі час.
На фота: Школьнікі падчас правядзення мерапрыемстваў.
![]() |
