Правядзенне ўрокаў і экскурсій для выхаванцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №42 г.Гродна» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

9 ліпеня 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для выхаванцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №42 г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэму «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць».

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці і складзе дакументаў. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, а таксама выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Таксама для школьнікаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

У ходзе аглядных экскурсій па архіве навучэнцы наведалі аддзел аблічбоўвання і рэстаўрацыі дакументаў, а таксама архівасховішча.

 

1-2. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №42 г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва
3. Выхаванцы прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа №42 г.Гродна» падчас прагляду дакументальнага фільма «Дзень незалежнасці: хроніка беларускай дзяржаўнасці»