XVII навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыка-культурная спадчына Падняпроўя»
19 чэрвеня 2026 г. у г.Магілёве адбылася XVII навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыка-культурная спадчына Падняпроўя», якая адбылася ў філіяле УК «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім.А.Р.Раманава» – Музей Славы Магілёўшчыны.
Канферэнцыя сабрала больш за 30 гісторыкаў, краязнаўцаў, археолагаў, архівістаў, супрацоўнікаў музеяў з Мінска, Магілёва і раённых цэнтраў Магілёўскай вобласці.
Удзельнікі канферэнцыі разгледзелі шырокае кола пытанняў гісторыі Магілёўшчыны: ад археалогіі да сучасных практык увекавечання землякоў загінуўшых у ваенных канфліктах XX стагоддзя і папулярызацыі музейных калекцый.
Падчас пленарнага пасяджэння вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі, магістр гістарычных навук Аляксандр Петухоў выступіў з дакладам «Аднаўленне дзейнасці Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ў 1944-1953 гг.».
Прыемнай нечаканасцю для ўдзельнікаў стала выданне зборніка матэрыялаў да пачатку працы канферэнцыі.
На фота: Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў у час выступлення на пленарным пасяджэнні XVII навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыка-культурная спадчына Падняпроўя» (19.06.2026).
![]() |
![]() |

