Віртуальная выстава дакументаў «Салют, піянерыя!» З гісторыі піянерскага руху на Гродзеншчыне»

Установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» была падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Салют, піянерыя!» З гісторыі піянерскага руху на Гродзеншчыне». У дадзенай выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць развіццё і дзейнасць піянерскіх арганізацый, аб рабоце Гродзенскага гарадскога Дома піянераў, аб рабоце гурткоў і аб’яднанняў па інтарэсах, аб арганізацыі летніх аздараўленчых кампаній, мерапрыемстваў, фатаграфіі і іншыя дакументальныя матэрыялы.