Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Занальны дзяржаўны архіў у Полацку прадстаўляе інфармацыю аб адкрыцці мемарыяльнай дошкі, прысвечанай першым баям пад Полацкам у 1941 годзе

22 чэрвеня 1990 года ў горадзе Полацку была ўсталявана мемарыяльная дошка, прысвечаная першым баям пад Полацкам у 1941 годзе, на будынку казармы вайсковай часці ў Задзвінні. Падзея асвятлялася газетай «Сцяг камунізма».

На фота: Фота з адкрыцця мемарыяльнай дошкі; нататка «Устаноўлена мемарыяльная дошка» газета «Сцяг камунізма» ад 22.06.1990: фотаздымак мемарыяльнай дошкі, прысвечанай першым баям пад Полацкам у 1941 годзе.