Удзел Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы ў круглым стале «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як духоўна-маральная аснова патрыятычнага выхавання моладзі»
19 чэрвеня 2026 года на базе Мардоўскага рэспубліканскага аб’яднанага краязнаўчага музея імя І.Д.Вароніна (Расія) прайшоў круглы стол «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне як духоўна-маральная аснова патрыятычнага выхавання моладзі», прысвечаны 85-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. У ліку яго ўдзельнікаў – археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка. У ходзе дакладу «Мы гэтай памяці верныя» ў рэжыме відэаканферэнцсувязі Сяргей Аляксандравіч расказаў аб генацыдзе беларускага народа на тэрыторыі раёнаў зоны абслугоўвання Рэчыцкага дзяржархіва (Рэчыцкі, Лоеўскі, Брагінскі і Хойніцкі) і прадставіў дакументы па дадзенай тэме, якія захоўваюцца ў фондах архіва.
![]() |
| 1. Дырэктар ЗДАРэч Н.М.Пішчык, загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў М.В.Закаўраш і археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі гэтага аддзела С.А.Жарносенка ў час работы круглага стала |
![]() |
| 2. Удзельнікі круглага стала ў рэжыме відэаканферэнцсувязі |
![]() |
| 3. С.А.Жарносенка выступае з дакладам «Мы гэтай памяці верныя» |


