Удзел БДАМЛМ ў Міжнародным круглым стале «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца»
18 чэрвеня 2026 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка і вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных-архіўных тэхналогій Е.А.Лукіна прынялі ўдзел і выступілі з дакладамі на Міжнародным круглым стале «Аўдыёвізуальныя дакументы як гістарычная крыніца» да 85-годдзя Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД).
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел вучоныя і архівісты Беларусі, Расіі і Казахстана.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала выступілі дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А.Г.Каханоўскі, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прафесар С.Н.Ходзін.
Пленарныя даклады прадставілі дырэктар БДАКФФД А.Н.Ганчар, сумесна з галоўным захавальнікам фондаў архіва М.Д.Раманавай, загадчык кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А.А.Яноўскі, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прафесар М.Ф.Шумейка і прафесар Расійскага гуманітарнага ўніверсітэта, першы намеснік старшыні Праўлення Расійскага таварыства гісторыкаў-архівістаў, доктар гістарычных навук, дацэнт Г.М.Ланскай.
Праца Міжнароднага круглага стала прайшла на высокім навуковым узроўні, былі абмеркаваны пытанні аб асаблівасцях захоўвання, апісання і выкарыстання аўдыёвізуальных дакументаў, прымянення штучнага інтэлекту пры рабоце з імі.
У рамках гэтага мерапрыемства А.А.Макаранка, якая з’яўляецца старшынёй Праўлення Беларускага таварыства архівістаў, удалося наладзіць кантакты з Расійскім таварыствам гісторыкаў-архівістаў і намеціць далейшыя шляхі супрацоўніцтва.
![]() |
| 1. Падчас выступлення А.Л.Воінава |
![]() |
| 2. Удзельнікі круглага стала |
![]() |
| 3. Арганізатары круглага стала з кираўнікамі рэспубліканскіх дзяржаўных архіўных устаноў |
![]() |
| 4. С.М.Ходзін, Г.М.Ланскі, А.А.Макаранка, А.М.Ганчар |
![]() |
| 5. Падчас выступленны Е.А.Лукіной |




