У сувязі з правядзеннем у будынку Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці будаўнічых работ чытальная зала часова прыпыняе сваю працу

Паважаныя карыстальнікі чытальнай залы!
З 06.07.2026 у сувязі з правядзеннем у будынку архіва будаўнічых работ чытальная зала часова прыпыняе сваю працу. Запланаваны тэрмін аднаўлення працы чытальнай залы – 1 верасня 2026 года. Інфармацыя аб аднаўленні работы чытальнай залы будзе размешчана дадаткова на афіцыйных сайтах архіва, Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, сайце «Архівы Беларусі».Таксама інфармацыю аб працы чытальнай залы можна атрымаць па тэлефоне 55 74 57.
Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.