Дзень адчыненых дзвярэй для выхаванцаў летняга лагера ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска»
16 чэрвеня 2026 г. у рамках Дня адчыненых дзвярэй, рэспубліканскай акцыі «Архівы школе», а таксама напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 22 чэрвеня работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў правялі мерапрыемства. выхаванцаў летняга школьнага лагера.
Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Міхаіл Уладзіміравіч Гарэлік правёў кіналекторый, падчас якога расказаў пра Брэсцкую крэпасць – яе гісторыю. Але галоўнае, пра што ішла размова падчас мерапрыемства – подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія аднымі з першых прынялі на сябе ўдар ворага. Навучэнцам быў паказаны фільм «Крэпасць-герой», падрыхтаваны ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў» работнікамі БДАКФФД і Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Прагляд фільма, і аповяд аб крэпасці выклікаў ажыўленую гутарку і вялікая колькасць пытанняў ад дзяцей.
![]() |
| 1. Кінапрагляд падчас правядзення дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» 16 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск |
![]() |
| 2. Правядзенне мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» 16 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск |
![]() |
| 3. Правядзенне мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» 16 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск |
![]() |
| 4. Правядзенне мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» 16 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск |
![]() |
| 5. Удзельнікі мерапрыемства ў рамках дня адчыненых дзвярэй у ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» 16 чэрвеня 2026 г., г.Дзяржынск |




