Волевыяўленне грамадзян – у дыялогу і дакументах. Дырэктар установы Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна ў складзе партыйнага актыву раёна наведала Цэнтрвыбаркам Беларусі

Дэлегацыя Маладзечанскага раённага аддзялення БП «Белая Русь» пабывала з азнаямленчым візітам у Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. У складзе яе актыву ў паездцы прыняла ўдзел і дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна.

Экскурсія пачалася з наведвання музея ЦВК, дзе прадстаўлены копіі сапраўдных дакументаў і фотаматэрыялаў з дзяржаўных архіваў. Партыйцы даведаліся пра эвалюцыю выбарчай сістэмы Беларусі, пачынаючы з першых усенародных выбараў. Таксама гасцям прэзентавалі распрацоўкі для юных грамадзян, якія ў даступнай форме знаёмяць з працэдурай галасавання.

Ключавым момантам стала сустрэча са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенка. Адбыўся адкрыты і змястоўны дыялог: партыйцы змаглі задаць пытанні, якія тычацца ўладкавання выбарчай сістэмы Беларусі, міжнароднага вопыту і супрацоўніцтва. Удзельнікі дыялогу таксама абмеркавалі падрыхтоўку да маючых адбыцца выбарчых кампаній.

Асаблівы фокус увагі – на такіх важных напрамках як забеспячэнне электаральнага суверэнітэту краіны, актыўная праца з моладдзю і павышэнне прававой пісьменнасці маладых выбаршчыкаў, лічбавая трансфармацыя выбарчых працэсаў і мэтазгоднасць укаранення электроннага галасавання.

Ігар Карпенка адзначыў, што Цэнтрвыбаркам гатовы да адкрытага ўзаемадзеяння з палітычнымі партыямі і грамадскімі аб’яднаннямі. Паводле яго слоў, толькі сумеснымі намаганнямі можна забяспечыць празрыстасць і легітымнасць выбарчых працэсаў – гэта задача, якая датычыцца кожнага грамадзяніна краіны.

 

1-6. Падчас экскурсіі
7-9. Падчас сустрэчы
10. Iгар Карпенка і Iна Пудакевiч