Аб правядзенні экскурсіі ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Архівы – Школе»
15 чэрвеня 2026 г. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы сярэдняй школы №41 г.Віцебска, якія знаходзяцца ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем.
У ходзе візіту дзеці даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, азнаёміліся з выданнямі і адной з выстаў архіўных дакументаў, наведалі адно з архівасховішчаў, а таксама паглядзелі дакументальны фільм «Крэпасць – герой», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Мерапрыемства праведзена ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе».
![]() |
| 1. Навучэнцы сярэдняй школы №41 г.Віцебска ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці |
![]() |
| 2. Навучэнцы сярэдняй школы №41 г.Віцебска ў адным з архівасховішчаў |

