Семінар-практыкум па архіўнай справе ў Дзяржаўнай відовішчнай установе «Беларускі дзяржаўны цырк»
![]() |
10 чэрвеня 2026 года вядучы архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Паўлаўна Прынько і архівіст Вячаслаў Вадзімавіч Сяліцкі правялі семінар-практыкум з работнікамі Дзяржаўнай відовішчнай ўстановы «Беларускі дзяржаўны цырк», адказнымі за справаводства і архіў.
Падчас правядзення семінара асаблівая ўвага была звернута на выкананне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у сферы архіўнай справы, электронага дакументаабарота, складанне і ўнясенне змен у наменклатуру спраў, фарміраванне і афармленне спраў, фарміраванне вопісаў спраў пастаяннага захоўвання і па асабовым складзе, правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, перадачы дакументаў на захоўванне ў архіў арганізацыі.
![]() |
| 1. Семінар-практыкум па архіўных пытаннях у Беларускім дзяржаўным цырку |
![]() |
| 2. Архівіст аддзела архіваў арганізацый і фарміраванняў НАФ БДАМЛМ Н.П.Прынько |


