Да Года беларускай жанчыны Занальны дзяржаўны архіў у Полацку прадстаўляе дакумент аб падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 825-годдзю дня памяці Ефрасінні Полацкай

5 чэрвеня Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай з’яўляецца святам не толькі для палачан, але і для ўсяго праваслаўнага свету.

Трагічныя падзеі ХХ стагоддзя пацягнулі за сабой закрыццё Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Многія гады мясціна падвяргалася разбурэнням.

У 1990 годзе з Жыровіцкага манастыра ў Полацак прыехалі першыя насельніцы. У храмах і карпусах абіцелі пачаліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Менш чым за два гады манастыр змяніўся: былі адноўлены Свята-Ефрасіннеўскі храм і Крыжа-Узвіжанскі сабор, рэканструявана званіца.

У 1997 годзе, напярэдадні свята Узвіжання Крыжа Гасподняга, у Спаскі манастыр быў урачыста дастаўлены адноўлены Ефрасіннеўскі Крыж, выраблены брэсцкім майстрам М.П.Кузьмічом па ўзоры старажытнага, страчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1998 годзе былі здабыты вярыгі прападобнай Еўфрасінні.

Падаем вашай увазе рашэнне Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 25.03.1998 №217 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 825-годдзю дня памяці Еўфрасінні Полацкай у чэрвені 1998 года» і План падрыхтоўкі і правядзення ў горадзе мерапрыемстваў, прысвечаных 829-5. гады ў г.Полацку.

 

1. ЗГАПол Ф.658 Оп.11 Д.291 Л.21.
2. ЗГАПол Ф.658 Оп.11 Д.291 Л.22.
3. ЗГАПол Ф.658 Оп.11 Д.291 Л.23.