Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» спартыўнага мерапрыемства «Жанчына ў спорце»

5 чэрвеня 2026 года, напярэдадні Міжнароднага Дня архіваў, які адзначаецца 9 чэрвеня, ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці», па ўсталяванай традыцыі, прафсаюзным актывам першаснай прафсаюзнай арганізацыі пад старшынствам Прымаковай Святланы, было праведзена спартыўнае мерапрыемства «Жанчына ў спорце».

У «Год беларускай жанчыны» планавалася ўдзел у спаборніцтвах толькі жанчын, аднак моцная палова калектыву не засталася ўбаку. Мужчыны таксама сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята і кожны падтрымліваў сваю каманду. Пераможцы спартыўных конкурсаў узнагароджваліся невялікімі прызамі. Час праляцеў хутка і весела, а ў некаторых момантах – хвалююча.

Спартыўныя мерапрыемствы спрыяюць згуртаванню калектыву, выклікаюць яркія эмоцыі і падымаюць настрой.

 

1-4. Супрацоўнікі абласнога архіва падчас правядзення спартыўнага мерапрыемства