Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна тэматычнай экскурсіі і лекцыі для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 22 імя І.П.Бохана г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе»

4 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і тэматычная экскурсія «Добрыя сэрцы»: з гісторыі Апякунскага таварыства аб яслях у г.Гродна (прымеркаваная да Дню абароны дзяцей – 1 чэрвеня) для навучэнцаў прышкольнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 22 імя І.П. Бохана г. Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе». Навучэнцы даведаліся, якія дакументы захоўваюцца ў архіве, наведалі выставачную залу, дзе ім была прадстаўлена новая выстава «Слова і лёс. Эліза Ажэшка», а ў завяршэнні наведвальнікі мелі магчымасць назіраць за працэсам рэстаўрацыі архіўных дакументаў.

На фота: Навучэнцы прышкольнага лагера пад час наведвання архіва.