Урачысты сход калектыву Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 99-годдзю з дня ўтварэння архіва
28 мая 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адбыўся ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да 99-й гадавіны стварэння архіва. Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк павіншаваў калектыў з днём нараджэння архіва, падзякаваў яму за плённую працу і выказаў упэўненасць у тым, што архіў і надалей будзе развівацца, выконваючы ўсе ўскладзеныя на яго задачы.
Намеснік дырэктара НАРБ С.У.Кулінок адзначыў высокі прафесіяналізм работнікаў архіва і іх чалавечыя якасці. Ён таксама прадставіў калектыву распрацаваную да 100-годдзя НАРБ эмблему і слоган.
У гэты святочны дзень узнагародамі архіва былі ўзнагароджаны работнікі НАРБ. За добрасумленныя адносіны да работы і актыўны ўдзел у жыцці архіва падзякамі НАРБ былі адзначаны вядучыя архівісты сектара планавання і метадычнай работы аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў Малькевіч А.А. і Малькевіч Д.А.
За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы відэароліка «Al-History: Жанчынам Вялікай Перамогі прысвячаецца» падзякай НАРБ была адзначана архівіст сектара аблічбоўкі дакументаў аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій П.А.Голубева.
За добрасумленныя адносіны да работы і актыўны ўдзел у жыцці архіва Ганаровымі граматамі НАРБ былі ўзнагароджаны архівіст Г.І.Бокша і намеснік дырэктара С.У.Кулінок.
Нагруднымі знакамі «За заслугі» за добрасумленныя адносіны да работы, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці архіва, а таксама ў сувязі з 20-годдзем работы ў НАРБ былі ўзнагароджаны намеснік загадчыка аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў М.В.Ісайчук і намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў.
У гэты святочны дзень для работнікаў НАРБ таксама была прадстаўлена дакументальная выстава «Захавальніцы часу: жанчыны ў гісторыі архіваў».
![]() |
| 1. Віншавальнае слова А.К.Дзямянюка |
![]() |
| 2. Выступленне С.В.Кулінка |
![]() |
| 3. Прадстаўленне эмблемы і слогана да 100-годдзя НАРБ |
![]() |
| 4. Калектыў НАРБ падчас урачыстага сходу |
![]() |
| 5. Узнагароджанне А.А.Малькевіч |
![]() |
| 6. Узнагароджанне Д.А.Малькевіча |
![]() |
| 7. Узнагароджанне П.А.Голубевай |
![]() |
| 8. Узнагароджанне Г.І.Бокшы |
![]() |
| 9. Узнагароджанне С.У.Кулінка |
![]() |
| 10. Узнагароджанне М.В.Ісайчук |
![]() |
| 11. Узнагароджанне М.П.Бягун |
![]() |
![]() |
![]() |
| 12-14. Адкрыццё дакументальнай выставы |













