Экскурсійная паездка па маршруце Мінск – Пскоў – Вялікі Ноўгарад
Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) здзейснілі двухдзённую экскурсійную паездку па маршруце Мінск – Пскоў – Вялікі Ноўгарад, арганізаваную Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Падарожжа пачалося з наведвання Ізборска, вядомага як горад-крэрасць. Работнікі архіва-музея агледзелі манументальную Ізборскую крэпасць – помнік XIV стагоддзя, ахінённую шматлікімі легендамі, а таксама прайшлі да прыродных крыніц «Славенскія ключы», у нашы дні шануемыя як святыя. Праграму першага дня працягнула аглядная экскурсія «Расія пачынаецца тут» па Пскову, падчас якой архівісты дэталёва азнаёміліся з Крамлём, Даўмантавым горадам і Траецкім саборам. Завяршыўся дзень візітам у дзеючы мужчынскі Свята-Успенскі Пскова-Пячэрскі манастыр, дзе ўдзельнікі паездкі дакрануліся да старажытных святыняў і убачылі мясцовыя ўнікальныя славутасці.
Другі дзень падарожжа быў не меней насычаным і цалкам прысвечаўся Наўгародскай зямлі. Знаёмства з Вялікім Ноўгарадам пачалося з агляднай экскурсіі: калектыў наведаў Крамлёўскі парк, знакаміты Сафійскі сабор XI стагоддзя, гістарычны раён Яраславава Сядзіба і старажытны Торг. Праграму працягнуў візіт у Варлаама-Хутынский манастыр XVI–XIX стагоддзяў.
У канцы паездкі адбылася загарадная экскурсія ў Паўднёвыя наваколлі Вялікага Ноўгарада, дзе размешчаны Наўгародскі музей народнага драўлянага дойлідства «Вітаславіцы». Тут удзельнікі экскурсіі здолелі ацаніць усю пышнасць драўлянай архітэктуры Рускай Поўначы, сабранай у адзіную ўнікальную экспазіцыю пад адкрытым небам. Архівісты агледзелі сапраўдныя цэрквы, хаты і гаспадарчыя пабудовы XVI–XIX стагоддзяў, а таксама зайшлі ўнутр сялянскіх хат, дзе на свае вочы ўбачылі традыцыйны лад жыцця, побыт і звычаі рускіх сялян.
Паездка падаравала калектыву масу яркіх уражанняў і пашырыла веды аб багатай гісторыка-культурнай спадчыне рэгііёнаў Расіі.
![]() |
| 1. Работнікі БДАМЛМ ля помніка Аляксандру Неўскаму ў Пскове |
![]() |
| 2. Наведванне крыніц «Славенскія ключы» |
![]() |
| 3. Экскурсія падчас наведвання Ізборскай крэпасці |
![]() |
| 4. Падчас наведвання Свята-Юр’ева мужчынскага манастыра XI ст. |
![]() |
| 5. Падчас прагулкі па Вялікім Ноўгарадзе |
![]() |
| 6. Экскурсія па Крамлёўскаму комплексу ў Вялікім Ноўгарадзе |
![]() |
| 7. Варлаама-Хутынскі манастыр XVI-XIX ст. |






