Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Жлобіне
Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» ў рамках рубрыкі «Малавядомыя дакументы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» прадстаўляе лічбавыя копіі архіўных дакументаў фонду «Казлоўскі сельскі Савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт, аг. Казлоўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці»: рашэнне Казлоўскага сельскага Савета ад 28.05.1969 №39 «Аб выніках па ўдакладненні звестак населеных пунктаў Казлоўскага сельскага Савета, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі».
Гэты дакумент – прамы доказ трагедыі нашага народа. За звычайнымі лічбамі стаіць вялізны маштаб катастрофы. Праз гады гэтыя дадзеныя дапамагаюць гісторыкам даказваць факты генацыду і захоўваць праўду.
![]() |
| 1.ЗДАЖЛ Ф.302.Воп.1.Спр.416а.Арк.3. |
