20 мая 2026 г. адбыўся круглы стол «Экспертыза каштоўнасці і камплектаванне дзяржаўных і муніцыпальных архіваў навукова-тэхнічнай дакументацыяй»

Арганізатарамі круглага стала выступілі Федэральнае архіўнае агенцтва (Расархіў) і Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (УНДІДАС). У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўных устаноў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Узбекістан, а таксама Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. З боку Рэспублікі Беларусь у рабоце круглага стала ў рэжыме відэаканферэнцсувязі ўдзельнічалі супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС) і Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД).

У рамках круглага стала было заслухана і абмеркавана 8 дакладаў па наступнай праблематыцы:

— сучасны стан і праблемы камплектавання дзяржаўных і муніцыпальных архіваў НТД;
— вопыт узаемадзеяння з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання;
— выяўленне і прыём НТД у фондах органаў дзяржаўнай улады;
— крытэрыі экспертызы каштоўнасці і ўпарадкаванне НТД розных перыядаў;
— сістэматызацыя НДР і НДВКР пры складанні вопісаў спраў;
— перспектывы камплектавання архіваў НТД, якая ўтвараецца ў дзейнасці арганізацый недзяржаўнай і сумежных формаў уласнасці.

Прадстаўленыя даклады выклікалі жывую цікавасць у ўдзельнікаў, а дыскусія дазволіла выявіць праблемныя пытанні ў камплектаванні архіваў НТД. Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам камплектавання дзяржаўных архіваў электроннымі дакументамі, якія ствараюцца з ужываннем сістэм аўтаматызаванага праектавання (2D-чарцяжы, 3D-мадэлі).

Удзельнікі круглага стала высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і дакладчыкам.

 

1. Падчас працы круглага стала
2. Абмеркаванне праблемных пытанняў прайшло ў аддаленым рэжыме