Да Міжнароднага дня музеяў
Да Міжнароднага дня музеяў, які штогод адзначаецца 18 мая, установай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» падрыхтавана выстава пад назвай «Навагрудчына музейная».
Прадстаўленыя дакументы і фотаздымкі расказваюць аб аднаўленні зруйнаванага ў гады Вялікай Айчыннай вайны Дома-музея Адама Міцкевіча, які з’яўляецца сёння адной з выдатных мясцін горада, адкрыцця Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея і стварэння ў 2007 годзе ўнікальнай яго экспазіцыі – «Музея яўрэйскага супраціўлення».
Асобны блок дакументаў прысвечаны дзейнасці рэспубліканскага музея «Замкавы комплекс «Мір», у тым ліку найбольш значным выставачным і выдавецкім праектам, развіццю фестывалю «Музычныя вечары ў Мірскім замку», які на працягу многіх гадоў прыцягваў у г.п.Мір аматараў добрай музыкі пад адкрытым небам.
На фота: Стэндавая дакументальная выстава «Навагрудчына музейная».
![]() |
![]() |

