Супрацоўніцтва для захавання спадчыны
![]() |
Калектыў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці пабываў у гасцях у Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, у рамках умацавання супрацоўніцтва дзвюх устаноў.
Загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы музея, Марыя Мікалаеўна Барткова правяла для архівістаў падрабязную экскурсію па ўсім музейным комплексе. Госці прайшліся па выставачных залах і пагрузіліся ў атмасферу эпохі, у якой жыў і тварыў народны паэт Беларусі. Экскурсавод захоплена і падрабязна расказала пра жыццёвы шлях Янкі Купалы, гісторыю стварэння яго галоўных твораў.
Асаблівую ўвагу надалі новай экспазіцыі «Купалаўскаму дому – 100». Менавіта тут знайшлі сваё месца ўнікальныя дакументы з фондаў дзяржархіва Мінскай вобласці. Гэтыя матэрыялы гарманічна дапоўнілі агульную экспазіцыю, зрабіўшы выставачную прастору яшчэ цікавейшай і пазнавальнай для наведвальнікаў.
Візіт стаў яркім прыкладам узаемадзеяння дзвюх устаноў і бакі намецілі планы на далейшае сумеснае супрацоўніцтва.
На фота: Падчас экскурсіі
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





