«Адслужу, як трэба, і вярнуся!» – у Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці сустракаюць маладога спецыяліста, які завяршыў тэрміновую службу
18 мая 2026 г. у Беларускім цэнтры цыфравізацыі архіўнай дзейнасці адбыўся Дзень інфармавання, прысвечаны асвятленню апошніх навін архіўнай галіны краіны.
З дакладам па тэме выступіў дырэктар Цэнтра Д.В.Шаброў.
Самымі значнымі падзеямі архіўнай галіны краіны за мінулы тыдзень сталі:
– і старт у Гомелі маладзёжнага форуму «Без тэрміну даўнасці: непакораныя», сярод партнёраў якога Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці;
– і адкрыццё ў Нацыянальнай бібліятэцы выстаўкі «Дзяржаўныя і афіцыйныя геральдычныя сімвалы», прымеркаванай да Дня Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;
– і які прайшоў у «Прэзідэнт-гатэлі» III Форум PRO.EDO–2026 «Развіццё электроннага дакументазвароту ў Рэспубліцы Беларусь», на якім абмяркоўваліся перспектывы і прапаноўваліся рашэнні ў сферы электроннага дакументазвароту і адзінай сістэме дзяржаўнага захоўвання электронных дакументаў.
Але заключным і самым урачыстым пунктам парадку дня сходу стала сустрэча маладога спецыяліста Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці С.І.Стральчэні, які вярнуўся на роднае прадпрыемства пасля заканчэння тэрміновай службы. Станіслаў годна выканаў свой воінскі абавязак перад Радзімай, несучы службу ў частцы ўнутраных войскаў, размешчанай у г.Бабруйску. Вярнуўся ў калектыў памужнелым, адужэлым. За год службы заслужыў аўтарытэт і ў таварышаў па службе, і ў камандзіраў. Яго служба адзначана трыма Граматамі – за бездакорную службу, ініцыятыўнасць, авалоданне некалькімі воінскімі спецыяльнасцямі, удзел у рэальнай аператыўнай рабоце па ахове правапарадку. Бацькам Станіслава камандаванне часці накіравала падзячны ліст за выхаванне дастойнага абаронцы Айчыны. Незадоўга да дэмабілізацыі, Станіслаў загадам Намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Знакам «За самаадданую службу» ІІ ступені.
Дырэктар Цэнтра Д.В.Шаброў павіншаваў ад імя калектыву і ад сябе асабіста Станіслава з годным выкананнем воінскага абавязку і з вяртаннем на прадпрыемства, з якога пачынаўся яго працоўны шлях пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы, уручыў Станіславу віншавальны адрас і выказаў упэўненасць, што і ў працы «на грамадзянцы» Станіслаў здолее праявіць свае лепшыя якасці.
На фота: Дзень інфармавання і сустрэча дэмабілізаванага маладога спецыяліста
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



