Віншаванне работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі з Днём сям’і
15 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень сям’і. Моцная сям’я з’яўляецца асновай развіцця дзяржавы.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на ўрачыстым сходзе калектыву павіншаваў работнікаў архіва са святам і пажадаў, каб іх заўсёды акружаў паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радавалі сваімі поспехамі, унукі дарылі цяпло і ўвагу.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў «Арганізацыя дабрачыннай дапамогі сем’ям вайскоўцаў і бежанцаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны». На выставе прадстаўлены звесткі аб колькасці бежанцаў у беларускіх гарадах і мястэчках, даклады мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый, навучальных устаноў аб арганізацыі дапамогі сем’ям бежанцаў, эвакуяваных рабочых і служачых, жонкам і ўдовам ваеннаслужачых, справаздачы аб стварэнні працоўных сельскагаспадарчых дружын навучэнцаў для дапамогі гаспадаркам, якія засталіся без карміцеляў.
![]() |
| 1. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў |
![]() |
| 2. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадстаўляе выставу дакументаў, прымеркаваную да Дня сям’і |
![]() |
| 3. Калектыў НГА Беларусі |
![]() |
| 4. Работнікі НГА Беларусі аглядаюць выставу |
![]() |
| 5. Выстава дакументаў НГА Беларусі, прысвечаная Дню сям’і |




